Знайсці
11.07.2019 / 11:5430РусŁacБел

Туск: Развал СССР быў не катастрофай, а вялікім шчасцем — у тым ліку і для расіян

Старшыня Еўрапейскай рады Дональд Туск назваў развал Савецкага Саюза «вялікім шчасцем» для народаў былога СССР і ўсёй Еўропы. Такое меркаванне ён выказаў у сваёй прамове на Міжнароднай канферэнцыі з нагоды 10-годдзя ініцыятывы «Усходняе партнёрства» ў грузінскім Батумі, піша «Радыё Свабода».

Кажучы пра гэтую дату, Туск згадаў таксама, што ў 2019 годзе спаўняецца 30 гадоў з моманту вызваленьня Цэнтральнай і Усходняй Еўропы з-пад савецкага дамінавання ў 1989 годзе.

«Вось што прыйшло мне ў галаву. Вы памятаеце, як прэзідэнт Расіі сказаў у 2005 годзе: «Мы павінны прызнаць, што развал Савецкага Саюза быў самай вялікай геапалітычнай катастрофай стагоддзя». Сёння ў Грузіі я хачу сказаць гучна і выразна: развал Савецкага Саюза быў вялікім шчасцем для грузінаў, палякаў, украінцаў, гэтак сама як і для ўсёй Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. І я перакананы, што і для расейцаў таксама», — сказаў Туск.

Ён таксама назваў гэтую гадавіну «вельмі сімвалічным момантам» для абмеркавання дасягненняў «Усходняга партнёрства». Гэтае аб’яднанне, на думку Туска, дапамагло ўмацаваць і паглыбіць адносіны паміж усходнімі суседзямі Еўрасаюза.

У 2005 годзе Уладзімір Пуцін у сваім звароце да Федэральнага сходу назваў развал СССР, які адбыўся ў 1991 годзе, «найбольшай геапалітычнай катастрофай стагоддзя».

Ініцыятыва стварэння праграмы «Усходняе партнёрства» належыць Польшчы. Гэты фармат прадугледжвае ўдзел шасці краін Усходняй Еўропы: Украіны, Грузіі, Малдовы, Азербайджана, Арменіі і Беларусі. Першая сустрэча міністраў замежных справаў у рамках Усходняга партнёрства адбылася ў снежні 2009 году.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031