Знайсці
10.07.2019 / 10:0611РусŁacБел

Украіна забараніла заяўляцца ў адбор на «Еўрабачанне» дзецям, што выступалі ў Расіі

Нацыянальная грамадская тэлерадыёкампанія Украіны змяніла правілы адборачнага тура вакалістаў на дзіцячае «Еўрабачанне». Адпаведны дакумент апублікаваны на сайце конкурсу.

Цяпер дзецям, якія выступалі ў Расіі з 1 студзеня 2014 года, катэгарычна забаронена прадстаўляць Украіну на музычным конкурсе. Гаворка ідзе таксама пра вакалістаў, якія ў цяперашні час выступаюць на «тэрыторыі краіны-агрэсара» і ўдзельнічаюць у мерапрыемствах, арганізаваных расійскімі дзяржорганамі.

Удакладняецца, што, калі ўдзельнік адборачнага этапу схаваў факт канцэртнай дзейнасці ў Расіі, аргкамітэт можа зняць яго на любым этапе.

Тэлеканал NewsOne са спасылкай на прэс-службу НАТУ ўдакладняе, што рашэнне аб змене рэгламенту адбору прынята пасля сітуацыі з спявачкай Ганнай Корсун (Maruv), якая выступала ў Расіі. У лютым яна адклікала сваю кандыдатуру ад удзелу ў «Еўрабачанні-2019» ад Украіны, хоць перамагла ў нацыянальным адборы. Па словах спявачкі, яна не хацела «выступаць з лозунгамі, ператвараючы конкурс у промаакцыі палітыкаў».

РБК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031