Знайсці
09.07.2019 / 11:573РусŁacБел

Алімпійскі прызёр па плаванні выратаваў тонучага чалавека

Фота з Вікіпедыі

Італьянскі плывец Філіпа Маньіні выратаваў тонучага мужчыну ля берагоў Сардзініі. Пра гэта паведамляе «Бі-Бі-Сі».

45-гадовы турыст знаходзіўся на надзіманай лодцы. Мужчына страціў раўнавагу і ўпаў. З-за нізкай тэмпературы вады ён быў не ў сілах утрымацца на вадзе.

Сябры пацярпелага пачалі клікаць на дапамогу ратавальнікаў. Але бліжэй за ўсіх да месца здарэння апынуўся 37-гадовы Маньіні. Плывец кінуўся ў ваду і выратаваў тапельца. Яго даставілі ў адну з мясцовых бальніц.

«Калі я дабраўся да яго, ён нават не мог гаварыць. Падняць яго назад на лодку было нялёгка», — адзначыў Маньіні. Ён таксама дадаў, што зрабіў тое, што павінен быў зрабіць.

Маньіні — бронзавы прызёр Алімпіяды-2004. Ён чатыры разы станавіўся чэмпіёнам свету і 17 разоў перамагаў на першынстве Еўропы.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера