Міністр спорту заявіў, што на Еўрапейскія гульні прыехалі 35 тысяч замежнікаў
На спаборніцтвы II Еўрапейскіх гульняў — 2019 у Мінску было прададзена 213 тыс. білетаў, заявіў міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук у інтэрв'ю «Беларусь 1», паведамляе БелТА.
«З 213 тыс. прададзеных білетаў 12,7 тыс. было прададзена для замежных турыстаў. І былі запрошаны рознымі грамадскімі арганізацыямі яшчэ каля 7 тыс. замежных прадстаўнікоў для ўдзелу ў спаборніцтвах», - сказаў Сяргей Кавальчук.
Акрамя таго, аператары арганізавалі туры ў Мінск падчас II Еўрапейскіх гульняў яшчэ для 15 тыс. замежных гасцей. «Гэта мы не бярэм гасцей з блізкага замежжа - Расіі, Украіны, Казахстана. Былі турысты з Кітая. Мы сёння бачым афіцыйную лічбу - 35 тыс. турыстаў. Гэта без уліку тых людзей, якія прыязджалі ў краіну самі», - адзначыў міністр.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Ствараецца Міжнародны фонд у падтрымку беларускіх палітвязняў. Нарвегія ужо дала 850 тысяч еўра
 3
Беларускі мільянер Юрый Мельнічак прагназуе крызіс у ІТ і дэглабалізацыю сусветнай эканомікі
 5
Лукашэнка абурыўся выпускнымі на лімузінах
 15
У цэнтры Мінска пабудуюць незвычайны жылы комплекс. З гардэробнымі і вокнамі ў санвузлах
 4
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера