Знайсці
09.07.2019 / 07:188РусŁacБел

«Я прэзідэнт, я з вамі размаўляю, як хачу»: Зяленскі дапусціў асаблівы статус рускай мовы на Данбасе

president.gov.ua

У будучыні руская мова можа атрымаць асаблівы статус на Данбасе. Падобны сцэнар у размове з журналістам партала «Украінскія навіны» дапусціў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Кіраўніка дзяржавы карэспандэнт распытаў проста на вуліцы пасля прэс-канферэнцыі па выніках саміту Украіна — ЕС. Відэазапіс гэтай гутаркі апублікаваны на сайце інтэрнэт-выдання.

Зяленскага ў пачатку размовы журналіст просіць пракаментаваць ініцыятыву кіраўніка офіса ўкраінскага лідара Андрэя Богдана, які на мінулым тыдні заявіў, што, на яго думку, у Данецкай і Луганскай абласцях рускай мове неабходна надаць статус рэгіянальнай.

«Ідэя Андрэя [Богдана] — гэта яго ідэя», — адказвае на гэта па-ўкраінску прэзідэнт. Аднак, акрамя кіраўніка яго адміністрацыі, працягвае Зяленскі, пра гэта таксама «кажуць людзі». «Я думаю, што, калі спынім вайну, трэба даць людзям у Данецку размаўляць на той мове, на якой яны хочуць», — заяўляе Зяленскі. У гэтым, на яго думку, «у цэлым» няма праблемы.

«Проста такая была інфармацыйная вайна, што нельга размаўляць на рускай мове, — адзначае кіраўнік дзяржавы ўжо на рускай. — Я вось прэзідэнт, і я размаўляю з вамі як хачу». Такім чынам, рэзюмаваў Зяленскі, калі ў жыхароў «ДНР» і «ЛНР» будзе «нейкае адмысловае прашэнне» (напрыклад, «каб яны дакументы маглі запаўняць на рускай мове»), «вялікай праблемы ў тым, каб гэта абмеркаваць», не будзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера