Знайсці
04.07.2019 / 11:428РусŁacБел

Зарады, якія выкарыстоўвалі падчас салюту 3 ліпеня, зроблены ў Расіі

Каментаваць выпадак са смяротным зыходам і некалькімі пацярпелымі журналістам Радыё Свабода ў кампаніі «Піра-Рос», якая вырабляе і прадае феерверкі, адмовіліся.

Беларускае выданьне Office Life раней дазванілася ў кампанію. Там пацвердзілі, што супрацоўнічаюць з Міністэрствам абароны Беларусі не першы год. Паводле прадстаўніка кампаніі, яны паставілі ў Мінск зарады расійскай вытворчасці з партыі 2017 года. Сума паставак аднолькавая штогод — каля 20 мільёнаў расійскіх рублёў. Гэта больш за 600 тысяч беларускіх рублёў. Таксама паведамляецца, што прадстаўнікі кампаніі ўжо знаходзяцца ў Мінску.

Кампанія вырабляе абсталяванне для салютаў і феерверкаў з 1994 года.

Паводле прэс-сакратара Мінабароны Уладзіміра Макарава, «салютныя ўстаноўкі ў Беларусі не выпускаюцца».

«Самая поўная інфармацыя будзе дадзена вайсковым ведамствам, калі ўсё высветліцца», — сказаў ён.

Як выглядае разбураная ад выбуху салютная ўстаноўка ФОТА 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031