Знайсці
02.07.2019 / 11:514РусŁacБел

20-гадовая дзяўчына збіла на пераходзе мужчыну, які пераходзіў дарогу на чырвонае з 3,38 праміле

Фота СК

Здарэнне адбылося 26 чэрвеня ў 23:30 у Мінску. 20-гадовая дзяўчына на «Рэно Кліа» рухалася па вуліцы Кіжаватава і здзейсніла наезд на 50-гадовага мужчыну. Ён пераходзіў дарогу па рэгуляваным пешаходным пераходзе на чырвонае, піша СК.

Пацярпелы шпіталізаваны. Канцэнтрацыя алкаголю ў яго крыві склала 3,38 праміле.

У дачыненні да дзяўчыны заведзена крымінальная справа па ч. 2 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў).

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031