Знайсці
28.06.2019 / 14:494РусŁacБел

Хутка і кругласуткава — Беларусь запускае ўласныя імгненныя плацяжы

У Беларусі ад 1 ліпеня запрацуе нацыянальная Сістэма імгненных плацяжоў. БПС-Сбербанк ужо адаптаваў свае праграмныя комплексы, каб карпаратыўныя кліенты змаглі першымі скарыстацца магчымасцю здзяйсняць імгненныя плацяжы ў фармаце 24/7.

У ліпені новаўвядзенне пашырыць магчымасці ІП і арганізацый. Яны не будуць абмежаваныя банкаўскіх днём — плацяжы можна будзе здзяйсняць кругласутква. Яшчэ адно адрозненне — імгненнасць: залічэнне грошай адбываецца практычна ў рэжыме рэальнага часу.

Імгненныя плацяжы можна ажыццяўляць унутры краіны і толькі ў беларускіх рублях. Такую магчымасць рэалізуюць у новай версіі сістэмы «Сбербанк Бізнэс Анлайн». Аплаціць можна тавары, работы і паслугі, а таксама зрабіць адлічэнні ў бюджэт. Сістэма не распаўсюджваецца на плацяжы на карысць фізічных асоб, размяшчэнне дэпазітаў і пагашэнне крэдытаў.

«У Беларусі неўзабаве пачынае працу Сістэма імгненных плацяжоў, да якой, як чакаецца, падключацца ўсе банкі краіны. БПС-Сбербанк як тэхналагічны лідар фінансавага сектара краіны гатовы адкрыць доступ да сэрвісу ўжо 1 ліпеня, — адзначаюць у банку — Імгненныя плацяжы дазволяць здзяйсняць аперацыі хутка, проста і ў любы час — менавіта так, як і павінна быць у 21 стагоддзі».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930