Знайсці
21.06.2019 / 20:25РусŁacБел

Ізраільская кампанія прадставіла першы ў свеце цалкам электрычны самалёт

На Парыжскім авіяшоу ізраільская кампанія Eviation Aircraft прадставіла першы ў свеце цалкам электрычны самалёт, піша The Times of Israel.

Паведамляецца, што 65% вагі гэтага самалёта складаюць акумулятары, якія сілкуюць электрарухавікі.

Цягу ствараюць тры прапелеры, якія на адным зарадзе акумулятараў могуць даставіць 9 пасажыраў і двух членаў экіпажа на максімальную адлегласць у 1000 км. Па словах распрацоўшчыкаў, на кароткіх дыстанцыях агульны кошт эксплуатацыі самалёта можа знізіцца ў пяць разоў, у параўнанні з бягучымі рынкавымі цэнамі.

Праўда, цалкам электрычнаму самалёту Alice трэба будзе яшчэ некалькі гадоў тэставых палётаў для атрымання ліцэнзій.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031