Знайсці
21.06.2019 / 14:082РусŁacБел

Бабарыкін, Волкава і Яфрэмаў — намінанты прэмій Саюзнай дзяржавы ў літаратуры і мастацтве

Віктар Бабарыкін, Аксана Волкава і Аляксандр Яфрэмаў намініраваны на саісканне прэмій Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2019-2020 гады, паведамілі БелТА ў Міністэрстве інфармацыі.

Віктар Бабарыкін — заслужаны артыст, галоўны дырыжор Прэзідэнцкага аркестра Беларусі. Намініраваны за канцэртныя праграмы калектыву, якіх было створана больш за дзвесце.

Аксана Волкава - артыст-вакаліст, вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета, заслужаная артыстка, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі. Уладальніца ўнікальнага меца-сапрана прыемнага тэмбру поўнага дыяпазону, лічыцца адной з яркіх і перспектыўных салістак оперы. Вылучана на прэмію за серыі сцэнічных вобразаў у галіне музычнага мастацтва і канцэртныя праграмы (2009-2018 гадоў).

Аляксандр Яфрэмаў - мастацкі кіраўнік Тэатра-студыі кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм», заслужаны дзеяч мастацтваў, народны артыст Беларусі. Намініраваны за кінафільмы выхаваўчага і патрыятычнага характару, прысвечаныя гераічнай барацьбе савецкага народа з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў час Вялікай Айчыннай вайны, спектаклі рускай і сусветнай драматургіі (1994-2018  гадоў), а таксама цыкл адукацыйных анімацыйных фільмаў «Казкі старога піяніна» пра гісторыю класічнай музыкі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031