Знайсці
17.06.2019 / 08:1940РусŁacБел

Рука Кіева: названы арганізатары ліквідацыі Захарчанкі

У самаабвешчанай Данецкай народнай рэспубліцы (ДНР) назвалі арганізатараў забойства 31 жніўня першага кіраўніка ДНР Аляксандра Захарчанкі. Пра гэта супрацоўнік спецслужбаў кантраляванай Расіяй тэрыторыі ананімна распавёў у эфіры тэлеканала «Расія-1».

Паводле яго слоў, да арганізацыі тэракту, у выніку якога загінуў Захарчанка, датычны памочнік начальніка 5-га ўпраўлення контрразведкі Службы бяспекі Украіны (СБУ) Сяргей Маторын. Служачы распавёў, што Маторын — выхадзец з Данбаса і раней служыў у Славянску. Таксама ён мае дачыненне да гібелі Арсена Паўлава, вядомага як Матарола.

Спецслужбы «ДНР» сцвярджаюць, што затрымалі агентаў СБУ Сяргея Бешту, Уладзіслава Зайцава і іншых. Яны раскрылі інфармацыю пра сваіх куратараў ў ведамстве, сярод якіх былі названыя начальнік 5-га ўпраўлення контрразведкі СБУ Раман Чарвінскі, а таксама яго намеснікі Максім Папоў і Аляксандр Поклад.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930