Знайсці
04.06.2019 / 17:2956РусŁacБел

У Мінску пройдзе Дзень Расіі, прыедуць «Начныя ваўкі» і Ларыса Доліна

Ужо не першы год у Верхнім горадзе ў Мінску ў летнія выходныя праходзяць дні культур самых розных краінаў і народаў. У мінулую суботу ў сталіцы Беларусі прайшоў дзень Швецыі, які скончыўся выступам пераможцы Еўрабачання Ларын, а ў гэтую суботу, 8 чэрвеня, пройдзе Дзень шматнацыянальнай Расіі.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Святкаванне будзе адбывацца ад 12 да 22 гадзіны. У якасці гасцей фестываля з Расіі прыедуць «Хор Турэцкага», аркестр Ігара Бутмана, а таксама спявачка Ларыса Доліна (тая самая, якая спявала пра «пагоду дома»). Таксама можна будзе падзівіцца на дагестанскія і башкірскія танцы.

Да 16 гадзіны па Верхнім горадзе будуць працаваць інтэрактыўныя зоны: «Русь казачная», «Горад майстроў», «Палявая кухня», «Выстава расійскага аўтапраму», «Культура Расіі», «Расія турыстычная», «Краса Расіі»

Пройдзе конкурс на найлепшы касцюм у колерах сцягу Расіі.

Будуць працаваць «Рускі», «Паволжскі», і «Паўночна-Каўказскі» дворыкі. Пройдуць майстар-класы па ганчарстве, вязанню, кавальству, пляценню з лазы. У палатцы «Рады вітаць» пачастуюць квасам і пернікамі.

А на вуліцы Зыбіцкай дзяцей плануюць катаць на поні, а дарослых на матацыклах «Начных ваўкоў». А яшчэ ў дворыку гатэля «Манастырскі» плануюць паказаць расійскі фільм. Праўда, не кажуць, які ж менавіта.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031