У Эстоніі з'явілася першая жанчына-пробст. Упершыню за 800 гадоў ФОТА
Сінод Ярваскага пробства лютэранскай царквы ў сераду абраў новым пробстам (старшы пастар у рэгіёне) пастара Ярва-Яаніскага прыхода Катрын-Хелену Мельдэр, якая за 800-гадовую гісторыю царквы ў Эстоніі стала першай жанчынай-пробстам, піша Postimees са спасылкай Järva Teataja.
Мельдэр была абраная таемным галасаваннем, за яе было пададзена 28 галасоў, два члены сінода былі супраць, а адзін устрымаўся.
Мельдэр пацвердзіла, што застанецца таксама і пастарам Ярва-Яаніскага прыхода.
Пробства аб'ядноўвае некалькі прыходаў і ўзначальваецца пробстам.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Варшаве напалі на беларуску, у яе траўма галавы
 3
Ва Украіне загінуў Фелікс Эдмундавіч Дзяржынскі
 1
Лукашэнка прымусіў міністра выкопваць зерне рукамі
 11
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера