Знайсці
20.05.2019 / 21:289РусŁacБел

Зорка серыяла «Чарнобыль»: «Беларусь была найгоршым месцам на планеце»

Актрыса міні-серыяла ад HBO «Чарнобыль» Эмілі Уотсан распавяла на сустрэчы з журналістамі, што думае пра Беларусь, піша Citydog.by са спасылкай на брытанскае выданне Daily Express.

У другой серыі міні-серыяла ад HBO «Чарнобыль» гледачы пазнаёміліся з Ульянай Хамюк з Мінска — паводле сюжэта, выдуманая гераіня працавала фізікам-ядзершчыкам у Беларускім інстытуце ядзернай энергетыкі. Жанчыну сыграла англічанка Эмілі Ўотсан.

На сустрэчы з журналістамі актрыса распавяла аб сваёй гераіні: «Яна з Беларусі, і, калі вы прыедзеце ў Беларусь хоць на дзве секунды, вы зразумееце, што гэта, імаверна, было найгоршае месца для жыцця на планеце ў сярэдзіне ХХ стагоддзя (відавочна, актрыса кажа пра Другую сусветную вайну) Насельніцтва вынішчалася з Захаду і з Усходу ў той час, калі яна была дзіцем. Таму гэта неймаверна моцныя, жывучыя і ўстойлівыя людзі <…> ».

Трэцяя серыя міні-серыяла ад HBO «Чарнобыль» выйдзе ў эфір ужо сёння, 20 мая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031