Знайсці
14.05.2019 / 14:327РусŁacБел

У Польшчы будзе пабудавана атамная электрастанцыя

Міністр энергетыкі Польшчы Кшыштаф Тхужэўскі паведаміў аб падрыхтоўцы да будаўніцтва атамнай электрастанцыі на Памор'і. У эфіры Польскага Радыё міністр сказаў, што па гэтым пытанні вядуцца кансультацыі з мясцовай грамадскасцю, паведамляе radiopolsha.pl

«Інвестыцыйны цыкл атамнай электрастанцыі доўжыцца каля 10 гадоў, але перад гэтым некалькі гадоў ідуць падрыхтоўчыя працы. Мы ўжо многія рэчы зрабілі. Створана акцыянернае таварыства PGE EJ 1, якое займаецца падрыхтоўкай, ужо вызначаны месцы ў рэгіёне Памор'я, мясцовая грамадскасць у гэтых месцах ужо практычна падрыхтаваная да такога будаўніцтва. Яе прадстаўнікі азнаёміліся з работай атамных электрастанцый у іншых месцах, і ў выніку мы атрымалі грамадскую згоду на будаўніцтва», - сказаў міністр.

Кшыштаф Тхужэўскі падкрэсліў, што будаўніцтва атамнай электрастанцыі каштуе даражэй, чым звычайнай. Разам з гэтым яна патрабуе менш паліва і абыходзіцца танней у эксплуатацыі, чым, да прыкладу, вугальная электрастанцыя.

Польскі ўрад плануе завяршыць будаўніцтва АЭС да 2033 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930