Знайсці
09.05.2019 / 11:3931РусŁacБел

«Несмяротны полк» у Мінску сабраў удвая менш людзей, чым летась ФОТАРЭПАРТАЖ

Прарасійскія актывісты адзначылі Дзень Перамогі асобнай калонай. Каля 700 чалавек сабраліся на плошчы Перамогі з партрэтамі сваіх сваякоў-ветэранаў, але таксама з выявамі Сталіна.

Прарасійскія актывісты адзначылі Дзень Перамогі 2019 года асобнай калонай. Многія з іх трымалі партрэты савецкага дыктатара Іосіфа Сталіна.

Каля 700 чалавек сабраліся ля дома Першага з'езда РСДРП на плошчы Перамогі.

Чытайце таксама: У Крамлі заўважылі адмовы ў правядзенні «Несмяротнага палка» ў Беларусі і Казахстане

У некаторых з удзельнікаў «Несмяротнага палка» на грудзях — георгіеўскія стужкі. Іншыя прынеслі сцяжкі беларускіх дзяржаўных колераў.

Летась «Несмяротны полк» прайшоў ад філармоніі на плошчы Якуба Коласа да плошчы Перамогі.

Тады на яго сабралася 1500 чалавек. Былі людзі з партрэтамі Сталіна, у майках «ДНР» і «Ветлівыя людзі». Фактычна, гэта была найбуйнейшая вулічная акцыя «рускага свету» за апошняе дзесяцігоддзе.

Сёлета «Полк» сабраў прыкладна ўдвая менш удзельнікаў, чым летась.

Чытайце таксама: Шэсце «Несмяротнага палка» не дазволілі, але сабрацца ля доміка РСДРП можна

«Несмяротны полк» — гэта акцыя, якая нарадзілася ў глыбінцы Расіі, калі людзі сталі выходзіць на 9 мая з партрэтамі сваякоў, што загінулі ў часы Другой сусветнай вайны. Праўда, потым добрую па пасыле акцыю перахапіла расійская прапаганда. У выніку «Несмяротны полк» пераўтварыўся ў дэманстрацыю сілы «рускага свету».

Чытайце таксама: Моладзь у Брэсце робіць грошы на пачуццях расійскіх турыстаў ФОТЫ

Зміцер Панкавец, фоты Надзеі Бужан

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера