Знайсці
07.05.2019 / 16:335РусŁacБел

МЗС Беларусі апавясціла расійскае пасольства аб затрыманні КДБ трох грамадзян Расіі

Пасольства Расіі ў Беларусі атрымала афіцыйнае паведамленне ад МЗС Беларусі пра затрыманне КДБ трох грамадзян Расіі. Пра гэта Tut.by паведаміў прэс-сакратар пасольства Расіі ў Беларусі Аляксей Маскалёў.

Фота: Tut.by.

Яны затрыманыя ў сувязі з падазрэннем у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.2 арт. 431 КК РБ (даванне хабару).

«У сувязі з гэтым, у адпаведнасці з усталяванай практыкай, накіравалі запыт у кампетэнтныя беларускія органы аб доступе консульскіх супрацоўнікаў да гэтых грамадзян РФ», — дадалі ў пасольстве.

Аляксей Маскалёў таксама дадаў, што ў паведамленні МЗС Беларусі не паведамляецца, што затрыманыя праходзяць па тых самых эпізодах, звязаных з апошнімі гучнымі затрыманнямі ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031