Знайсці
03.05.2019 / 18:4626РусŁacБел

Качанава на гомельскім заводзе: Такога быць не павінна! Навядзіце неадкладна парадак

Па праблемных прадпрыемствах неабходна распрацаваць стратэгіі развіцця, вызначыць выразныя перспектывы. Такую задачу паставіла сёння кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава на пасяджэнні Гомельскага гарвыканкама, паведамляе БелТА.

Таксама Качанава наведала некалькі гарадскіх аб'ектаў. Так, на заводзе вымяральных прыбораў яна раскрытыкавала працу кіраўніцтва прадпрыемства, а таксама мясцовых органаў улады і Мінпрама. Па выніках працы I квартала завод прадэманстраваў рэнтабельнасць у мінус 2%, на складах вялікія запасы гатовай прадукцыі, вытворчыя плошчы ў нездавальняючым стане. Негатыўная ацэнка была дадзена і выкананню тэхнікі бяспекі, і санітарнаму стану памяшканняў. Наталля Качанава ў цэхах, у кабінетах пагутарыла з работнікамі завода. Кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта крытычна выказалася пра ўмовы, у якіх працуюць людзі. «Такога быць не павінна!» — падкрэсліла яна. Нараканні выклікала і тое, што на інфармацыйных стэндах размешчаны даўнія, часам ужо выцвілыя матэрыялы.

Кіраўніцтву завода акрэслены самыя кароткія тэрміны для ліквідацыі недахопаў. «Гэта безгаспадарчасць поўная. Навядзіце неадкладна парадак», — запатрабавала Наталля Качанава. Яна звярнула ўвагу кіраўніцтва на тое, што элементарная ўборка тэрыторыі, у цэхах не патрабуе вялікіх фінансавых выдаткаў, зрабіць гэта можна, напрыклад, калектыўна падчас суботніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930