Знайсці
03.05.2019 / 11:0824РусŁacБел

Вось такое жахлівае графіці намалююць актывісты БРСМ на гаражах у мінскай прамзоне ФОТА

Графіці на тэму малой радзімы з'явіцца ў Кастрычніцкім раёне ў рамках акцыі «Мой родны кут», паведамілі карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» ў раённым камітэце БРСМ.

Мастацкія выявы нанясуць на сцяну гаражнага кааператыва ўздоўж вуліцы Сцебянёва каля МКАД. Цаглянае палатно даўжынёй больш за 300 м будзе распісана краявідамі беларускай прыроды. У планах чатыры сюжэты: бярозавы гай, каласіцца ніва, узлесак і сельскі пейзаж. Увасабляць мастацкую задуму будуць графіцісты Юрый Харытановіч і актывісты моладзевай арганізацыі.

«Да работы каманда прыступіць 3 траўня, а завяршыць плануе 10 чэрвеня», — удакладніла першы сакратар Кастрычніцкага раённага камітэта БРСМ Лілія Сусуновіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031