Знайсці
03.05.2019 / 10:295РусŁacБел

Апошнія рэйтынгі перад прэзідэнцкімі выбарамі ў Літве: адбылася змена лідара

Апошнія рэйтынгі кампаніі Spinter tyrimai перад першым турам прэзідэнцкіх выбараў у Літве паказваюць, што ў канцы красавіка менш за палову ўдзельнікаў апытання сапраўды ведалі, за каго аддадуць свой голас. Інтрыга захоўваецца, паведамляе Delfi.

Вынікі апытання паказалі, што толькі 43,9% рэспандэнтаў сапраўды ведалі, за каго будуць галасаваць. 29,4% сказалі, што хутчэй за ўсё вызначыліся, але яшчэ могуць змяніць сваю пазіцыю. 19,9% заявілі, што пакуль не вызначыліся і яшчэ сумняюцца, а 6,8% не адказалі на гэтае пытанне.

За месяц крыху знізіўся рэйтынг эканаміста Гітанаса Науседы — на 3,3%. Тройка лідараў у канцы красавіка выглядала так: кансерватар Інгрыда Шымоніце — 26,2% (у сакавіку 24,8%), Наўседа - 24,6% (27,9%), прэм'ер-міністр Саўлюс Сквярняліс - 16,6% (14,5%).

На чацвёртым месцы быў Віцяніс Андрукайціс - 5,5% (4,2%).

Першы тур выбараў адбудзецца 12 мая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031