Знайсці
02.05.2019 / 11:469РусŁacБел

Жанчына выштурхнула суседку ў акно, бо тая скардзілася на жыццё і хацела памерці

Фота СК

Недарэчны канфлікт здарыўся 1 мая ў Бярозаўцы Лідскага раёна, паведамляе абласная міліцыя.

Усё адбылося ў інтэрнаце па вуліцы Школьнай. Тры жанчыны знаходзіліся на агульнай кухні, размаўлялі на розныя тэмы, але пры гэтым не сварыліся. Балкона на кухні няма, але ёсць створка, а замест лоджыі нацягнутыя вяроўкі, на якіх сушыцца бялізна.

44-гадовая жанчына вешала на вяроўкі бялізну. У гэты момант да яе падышла 50-гадовая суседка і стала скардзіцца на жыццё. Жанчына наракала на праблемы і сказала, што хоча памерці. Далей жанчына, што вешала бялізну, (з яе ж слоў) не вытрымала і штурханула суседку ў адкрыты праём. У апошні момант яна адумалася і паспела схапіць суседку за нагу, аднак ўтрымаць яе не змагла. У выніку ў руцэ засталася толькі шкарпэтка, а пацярпелая звалілася ўніз галавой з трэцяга паверху на бетон. Пасля яна памерла ў машыне хуткай дапамогі.

Заведзена крымінальная справа. Раней сур'ёзных канфліктаў паміж жанчынамі не ўзнікала, праблем з законам жанчыны не мелі. Алкаголем не злоўжывалі, хоць у дадзенай сітуацыі былі крыху выпіўшымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031