За абарону курапацкіх крыжоў ад зносу актывістаў аштрафавалі як хуліганаў
У судзе Мінскага раёна прайшлі адміністрацыйныя працэсы над актывістамі, якія 4 красавіка дамагаліся спынення зносу крыжоў у мемарыяле ахвяраў сталінізму ў Курапатах, піша Радыё Свабода.
Актывіста Піліпа Шаўрова суд пакараў штрафам у памеры 40 базавых велічынь (1020 рублёў): яго прызналі вінаватым у дробным хуліганстве і непадпарадкаванні міліцыі.
Штраф у 6 базавых велічынь (153 рублі) атрымаў Валер Шаўроў, якога затрымалі, калі ён здымаў на відэа знос курапацкіх крыжоў.
Штрафам у 10 базавых велічынь (255 рублёў) суд пакараў Міхася Сабалеўскага, які паспрабаваў заступіцца за актывістаў падчас іхнага затрымання.
Працэс над актывісткай Нінай Багінскай, якая закрывала сабой крыжы, каб абараніць іх ад зносу, перанесьлі на 26 красавіка.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Германіі збілі знакамітага майстра даносаў
 5
У Расіі арыштавалі журналіста Associated Press
 1
Сэндвічы з яечнай пастай — рэцэпт
 3
Маск прыбыў з неабвешчаным візітам у Кітай
 8
Спыталі ў зорак беларускага ютуба, навошта ім вусы
 4
«Коні з дзяцінства былі маёй самай вялікай любоўю». А цяпер беларуска лепіць іх так, што можна лёгка зблытаць з жывымі
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера