Знайсці
17.04.2019 / 17:0012РусŁacБел

Расійскі віцэ-прэм'ер: Нам патрэбны доказы, што Беларусь не займаецца рээкспартам прадуктаў

Расійскім органам улады патрабуюцца доказы таго, што беларускія вытворцы не займаюцца рээкспартам, пастаўляючы ў Расію прадукцыю з «санкцыйных» краін пад выглядам беларускай. Такі пункт гледжання выказаў журналістам расійскі віцэ-прэм'ер Аляксей Гардзееў, паведамляе ТАСС.

«Нам патрэбны сёння доказы таго, што такія парушэнні больш не будуць з боку беларускіх органаў дапускацца, таму што ўсё ж такі неаднаразова фіксаваліся пастаўкі рээкспарту. Пад выглядам таго, што гэтая прадукцыя з Беларусі, на самай справе яна паступала з розных еўрапейскіх краін», — сказаў ён.

Гардзееў дадаў, што ветэрынарныя службы Расіі і Беларусі вядуць па гэтым пытанні перамовы для таго, каб забяспечыць належны кантроль над прадукцыяй, якая пастаўляецца.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930