Знайсці
14.04.2019 / 12:14РусŁacБел

У Жлобінскім раёне на кучы тлеючага смецця знайшлі труп мужчыны

Супрацоўнікам МНС 13 красавіка ў 11.02 паступіла паведамленне аб узгаранні травы ў яры каля Дняпра ў гарадскім пасёлку Стрэшын Жлобінскага раёна, паведамляе сайт Гомельскага ўпраўлення МНС. На схіле яра, у кучы смецця, якое тлела, яны выявілі абгарэлае цела мужчыны.

Фота Гомельскага ўпраўлення МНС.

Было высветлена, што 74-гадовы пенсіянер высякаў галінкі кустоў для гаспадарчых патрэб на схіле яра, пры спуску спатыкнуўся, упаў, страціў прытомнасць і скаціўся ў тлеючую кучу смецця. Прычыны ўзгарання, а таксама смерці мужчыны высвятляюць супрацоўнікі Следчага камітэта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031