Знайсці
13.04.2019 / 19:0617РусŁacБел

Зніклага тры дні таму Ваню Валошына знайшлі мёртвым

Зніклага 10 красавіка ў Камянецкім раёне двухгадовага Ваню Валошына знайшлі сёння мёртвым. Гэтую інфармацыю Радыё Свабода пацвердзіў кіраўнік пошукавага атраду «Анёл» Сяргей Коўган.

«Хлопчыка знайшлі ў меліярацыйным канале непадалёк ад вёскі Галоўчыцы. На жаль, дзіця мёртвае», — распавёў Tut.by афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка.

У прэс-службе Следчага камітэта заявілі, што прыкмет гвалтоўнай смерці не выяўлена. З мэтай высвятлення прычыны смерці прызначана судова-медыцынская экспертыза.

Паміж вёскамі Галоўчыцы і Любашкі, дзе прапала дзіця — 3,4 кіламетра.

Ваня Валошын, якому 1 год 11 месяцаў, выйшаў з дому ў вёсцы Люба́шкі ў Камянецкім раёне на Берасцейшчыне ўдзень 10 красавіка. Маці Вані звярнулася ў міліцыю ў 21:00. Яна расказала, што сын выйшаў з дому каля 15:00 і не вярнуўся дахаты. З таго часу ягонае месцазнаходжанне было невядомае.

На пошукі дзіцяці адразу рушылі міліцыянты, ратаўнікі, памежнікі, вайскоўцы. Сёння ў пошуках хлопчыка ўдзельнічалі 93 валанцёры.

Чытайце таксама: Што вядома пра сям'ю хлопчыка, які прапаў пад Камянцом

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930