Знайсці
11.04.2019 / 14:5011РусŁacБел

У Смаргоні муж выліў на 23-гадовую жонку два чайнікі кіпеню. А яна адмовілася пісаць на яго заяву

Вядома, што мужчына жыве з 23-гадовай сяброўкай ужо шэсць гадоў. Але ў іх двое малалетніх дзяцей, паведамляе kraj.by

Здарэнне ж адбылося 16 лютага. У госці да іх прыйшоў брат мужчыны. Выпівалі. Калі госць пайшоў, п'яны гаспадар раптам западозрыў сваю жанчыну ў здрадах. З рэўнасці ён выліў на яе чайнік гарачай вады. Пацярпелая ўцякла на балкон, але раўнівец не супакоіўся. Ён зноў наліў у чайнік вады і паставіў яго на агонь. Потым і гэтую ваду выліў на жанчыну.

Яна атрымала тэрмічныя апёкі 7% цела — шыі, плячэй, грудзі, жывата — трох ступеняў.

Крымінальная справа без заявы пацярпелай не заведзена.

Жанчына, якая знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку па доглядзе дзяцей, не стала пісаць заяву. Але яе маці патрабуе прыцягнуць сужыцеля дачкі да адказнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031