У Зяленскага распавялі пра першыя дзесяць рашэнняў на пасадзе прэзідэнта
10 першых рашэнняў выкладзены так, піша liga.net.
1. Запрасіць Вялікабрытанію і ЗША ў нармандскі фармат.
Каманда Зяленскага рыхтуе візіты да канцлера Нямеччыны Анхелы Меркель, прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона і прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.
Зяленскі гатовы да прамых перамоваў з Расіяй пры ўдзеле міжнародных партнёраў, а з баевікамі «ЛНР» і «ДНР» перамоваў не будзе. Таксама ён збіраецца вывесці з перамоўнага працэсу Віктара Медведчука.
2. Ліквідуе «канкурэнцыю» паміж Мінабароны і Генштабам.
3. Прызначыць сумленных суддзяў Вышэйшага антыкарупцыйнага суда. Зяленскі давярае вынікам конкурсу, праведзенага з удзелам міжнародных экспертаў.
4. Прапануе Вярхоўнай Радзе прыняць закон аб медыяцыі. Зяленскі лічыць, што ў чалавека павінен быць выбар: ці ісці ў суд або выкарыстоўваць альтэрнатыўны спосаб вырашэння спрэчкі.
5. Унясе ў Раду эканамічны блок законапраектаў. 5% -ная падатковая амністыя з 2020 года, падатак на выведзены капітал і Служба фінансавых расследаванняў, міжнародны абмен падатковай інфармацыяй.
6. Унясе кандыдатуры кіраўнікоў Мінабароны, МЗС, СБУ і Генпракуратуры: імёны агучыць да 19 красавіка.
Неафіцыйна назвалі наступныя імёны: МЗС — экс-міністр фінансаў Аляксандр Данілюк, ГПУ — экс-пракурор ЗША Марта Боршч або экс-старшыня Нацыянальнага антыкарупцыйнага кіравання Румыніі Лаўра Ковешы, СБУ — Ігар Смяшко.
7. Папросіць парламент прыняць пакет законапраектаў аб народапраўстве, каб урэгуляваць пытанне агульнанацыянальнага і мясцовых рэферэндумаў, а таксама адклікання нардэпаў і імпічменту прэзідэнта.
8. Правядзе аўдыт дзяржавы, стварыўшы кансультатыўны орган з экспертаў, у тым ліку міжнародных, якія правядуць аўдыт на працягу 3—4 месяцаў.
9. Укараніць «сакрэтны план» для Вярхоўнай Рады. Маўляў, калі супрацоўніцтва з дэпутатамі не атрымаецца, будуць іншыя варыянты, «якія многіх здзівяць».
10. Рэфармуе Адміністрацыю прэзідэнта, прыбраўшы «куратараў». АП павінна выконваць функцыю канцылярыі і напрацоўваць ідэі.