Знайсці
05.04.2019 / 08:521РусŁacБел

У Маладзечне работнік кацельні нахуліганіў у банку і гандлёвым цэнтры на тры гады абмежавання волі

Суд у Маладзечне вынес прыгавор 50-гадоваму работніку кацельні, які зладзіў скандал у банку і ўдарыў пляшкай па галаве адміністратара гандлёвага цэнтра, піша mlyn.by.

Вынеслі прысуд — тры гады абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. Мужчыну таксама будуць прымусова лячыць ад алкагалізму.

Здарэнне адбылося 29 студзеня ў банку па Прытыцкага і ў гандлёвым цэнтры на Вялікім Гасцінцы.

Мужчына пасля начной змены выпіў пляшку лікёру і зайшоў у банк, каб разблакаваць картку. Вялікая чарга абурыла кліента, ён пачаў нецэнзурна лаяцца.

Ахоўнік зрабіў заўвагу, выклікаў міліцыю і загарадзіў выхад. Абвінавачаны двойчы ўдарыў нагой ахоўніка, адштурхнуў яго ўбок i ўцёк.

Пасля гэтага скіраваўся ў гандлёвы цэнтр. Там ён узяў з прылаўка пляшку віна, адкаркаваў, зрабіў некалькі глыткоў і паставіў на месца. Умяшаўся адміністратар цэнтра, за гэта ён атрымаў пляшкай па галаве.

Пасля ахоўнік з грузчыкам утрымлівалі дэбашыра да прыезду міліцыі. У судзе абвінавачваны цалкам прызнаў сваю віну і чыстасардэчна раскаяўся.

Суд улічыў раскаянне абвінавачанага, той факт, што мужчына раней не прыцягваўся да крымінальнай адказнасці і вынес прысуд, не звязаны з пазбаўленнем волі.

Сяргей Есмановіч, kraj.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031