Знайсці
02.04.2019 / 13:5318РусŁacБел

МУС — пра затрыманне дзяўчыны каля «гарадавога»: Выбачацца не будзем

vk.com

Міністэрства ўнутраных спраў не бачыць падставаў выбачацца перад 18-гадовай дзеўчынай, якую на два дні пакінулі ў ізалятары часовага ўтрымання за спробу пнуць скульптуру «Мінскага гарадавога». Пра гэта 2 красавіка заявіў намеснік міністра ўнутраных спраў Мікалай Мельчанка, адказваючы на пытанне Еўрарадыё падчас адкрыцця веснавой сесіі Палаты прадстаўнікоў.

«Вось калі суд прыме рашэнне, што мы павінны выбачыцца, то тады мы гэта зробім. Калі няма такіх падставаў, то мы выбачацца не будзем», — заявіў Мікалай Мельчанка.

Чарговы інцыдэнт са скульптурай, якая ўсталяваная на вуліцы Гарадскі вал насупраць будынка МУС, адбыўся 23 сакавіка. 18-гадовая Аляксандра Самасюк разам з бацькам і братам праходзіла міма. Калі яна замахнулася нагой на скульптурную кампазіцыю, з будынка МУС з’явілася паўтузіна міліцыянераў. Яны схапілі Аляксандру і завезлі ў ізалятар часовага ўтрымання на Акрэсціна, дзе яе пратрымалі двое сутак. Пазней суд накіраваў гэтую справу на дапрацоўку, а дзяўчыну вызвалілі.

«Мінскі гарадавы» не з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю ці помнікам, гэта проста скульптурная кампазіцыя. Тым не менш яе сур'ёзна ахоўваюць.

18-гадовая студэнтка хацела даць выспятка помніку гарадавому. І ў выніку двое сутак правяла на Акрэсціна 

Зміцер Лукашук, Еўрарадыё

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031