Знайсці
26.03.2019 / 11:405РусŁacБел

П'яны віцябчук задушыў жонку на вачах 88-гадовай цешчы — і ў старой жанчыны не вытрымала сэрца

Здарэнне адбылося 18 студзеня, паведамляе сайт пракуратуры.

Нецвярозы 65-гадовы мужчына, які раней быў судзімы за пагрозу забойствам у дачыненні жонкі, з якой пражыў у шлюбе 40 гадоў, падчас сваркі нанёс ёй не менш за 13 удараў, у тым ліку ў жыццёва важныя органы.

Пасля гэтага рукамі сціснуў шыю, закрыў рот і нос — ад задушэння жанчына памерла.

Злачынства адбылося на вачах 88-гадовай цешчы, якая ад перажыванняў памерла праз некалькі дзён ад хваробы сэрца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031