Знайсці
23.03.2019 / 18:082РусŁacБел

У Ганцавіцкім раёне мужчына выратаваў маці на пажары, але загінуў сам

22 сакавіка ў Ганцавіцкім раёне ў вёсцы Вялікія Круговічы здарыўся пажар, паведамляе МНС.

Калі ратавальнікі прыехалі, дах хаты быў цалкам у агні, дом гарэў унутры. Са слоў гаспадыні, у хаце знаходзіўся сын.

Да прыбыцця падраздзяленняў МНС сын гаспадыні дома (на момант узнікнення пажару знаходзіўся на суседнім прысядзібным участку ў сваякоў) выратаваў маці, вывеўшы яе з хаты (яна не пацярпела). Пасля чаго вярнуўся ў дом па дакументы і не змог выбрацца з палаючай хаты.

39-гадовы сын, які жыў разам са сваёй 64-гадовай маці, загінуў.

Прычына пажару высвятляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930