Знайсці
22.03.2019 / 12:321РусŁacБел

Лукашэнка распавёў, як трэба працаваць у гады выбараў

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка арыентуе вертыкаль улады на эфектыўную працу ў перадвыбарчыя гады. Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з актывам горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна, піша БелТА.

«Трэба старацца заваёўваць давер людзей. Тым больш у гэтыя два гады, калі мы будзем здаваць іспыт. Людзей крыўдзіць ні ў якім разе нельга, але і хлусіць таксама ім нельга. Трэба зрабіць тое, што застанецца назаўсёды», - падкрэсліў беларускі кіраўнік.

Ніхто не хавае таго факту, што ў найбліжэйшыя два гады - напярэдадні прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў — будзе весціся напружаная праца, дадаў Аляксандр Лукашэнка. «Але будзем працаваць так, каб гэта засталося і пасля перадвыбарнай кампаніі, каб нас людзі не папракнулі ў тым, што мы напярэдадні нейкіх палітычных падзеяў, перш за ўсё выбараў, нешта такое зрабілі, каб падсаладзіць людзям жыццё, а потым пра іх забудзем. Гэтага ніколі не было і не будзе! У нас іншая палітыка», - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён дадаў, што падобныя сустрэчы з актывамі рэгіёнаў надалей будуць традыцыйнымі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031