Знайсці
22.03.2019 / 11:5112РусŁacБел

Зніклага ў Гомелі ўкраінца Паўла Грыба асудзілі ў Расіі на шэсць гадоў калоніі

Фота Радыё Свабода

Паўночна-Каўказскі акруговы вайсковы суд у Растове-на-Доне прызнаў вінаватым у закліках да тэрарызму і схілення да тэракту грамадзяніна Украіны 20-гадовага Паўла Грыба, прысудзіўшы яго да шасці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, піша ТАСС.

Суд таксама пастанавіў вылічваць тэрмін зняволення з 22 сакавіка 2018 года (Грыба затрымалі 24 жніўня 2017 года).

Адвакат мае намер абскардзіць прысуд.

«Будзем абскарджваць, доказы атрыманы з парушэннем закона», - сказала журналістам Марына Дубровіна.

Адразу пасля вынясення прысуду Павел абвясціў галадоўку.

Паводле суда, 27 сакавіка па 15 мая 2017 года Грыб, знаходзячыся на тэрыторыі Украіны, праз інтэрнэт заклікаў адну з старшакласніц у Сочы прывесці ў дзеянне самаробнае выбуховае прыстасаванне на выпускным вечары 30 чэрвеня, а пасля гэтага рэкамендаваў ёй пакінуць тэрыторыю Расіі. Зыходзячы з тэксту абвінавачвання, Грыб даваў ёй падрабязныя інструкцыі па вырабе самаробнага выбуховага прыстасавання і яго закладцы.

Павел Грыб знік пасля перасячэння ўкраінска-беларускай мяжы 24 жніўня 2017 года. Ён накіроўваўся ў Гомель на сустрэчу з Таццянай Яршовай (у інтэрв'ю журналістам яна прызналася, што сустрэча адбылася з ініцыятывы ФСБ).

МУС Беларусі паведаміла, што не затрымлівала Грыба, а 7 верасня высветлілася, што Павел Грыб знаходзіцца ў расійскім СІЗА ФСБ у Краснадары. Расійскія сілавікі сцвярджаюць, што затрымлівалі хлопца ў Смаленскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031