Знайсці
20.03.2019 / 16:11РусŁacБел

Работнік аўтамыйкі скраў машыну кліента і паехаў у Лагойск. Гаспадар адсачыў яго з дапамогай навігацыі

За выкраданне аўтамабіля затрыманы 24-гадовы раней судзімы мінчанін, паведамляе сталічная міліцыя.

Кліент 16 сакавіка пакінуў машыну на адной з мінскіх аўтамыек для хімчысткі салона. Праз некаторы час яму паведамілі, што машына пакінула мыйку. Адсачыўшы аўтамабіль з дапамогай спадарожнікавай навігацыі, незадаволены кліент высветліў, што яго машына імчыць па МКАД. Пасля адразу паведаміў у міліцыю.

Як выяснілася, на чужым аўто без дазволу з'ехаў мыйшчык. Ён паспеў трапіць у ДТЗ, але з'ехаў з месца здарэння. Затрымалі яго ў Лагойску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера