Знайсці
20.03.2019 / 09:281РусŁacБел

Касым-Жамарт Такаеў стаў прэзідэнтам Казахстана ФОТА

Фота Турара Казангапава, tengrinews.kz

Касым-Жамарт Такаеў прынёс прысягу народу Казахстана, паведамляе Tengrinews.kz.

Ён уступіў на пасаду прэзідэнта Казахстана да заканчэння выбарчага тэрміну. Цырымонія прысягі праходзіць на сумесным пасяджэнні палат парламента Казахстана.

«Урачыста клянуся верна служыць народу Казахстана, строга прытрымлівацца Канстытуцыі і законаў Рэспублікі Казахстан, гарантаваць правы і свабоды грамадзян, добрасумленна выконваць ускладзеныя на мяне высокія абавязкі прэзідэнта Рэспублікі Казахстан», — сказаў словы прысягі Касым-Жамарт Такаеў.

Цырымонія праходзіць у прысутнасці дэпутатаў парламента, членаў Канстытуцыйнага савета, суддзяў Вярхоўнага суда, членаў урада, паслоў замежных дзяржаў, а таксама першага прэзідэнта Казахстана, што ўчора падаў у адстаўку.

Хто такі Касым-Жамарт Такаеў, які будзе в.а. прэзідэнта Казахстана

Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў перадае ўладу

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930