Знайсці
20.03.2019 / 09:03РусŁacБел

У Сімферопалі за супраціў работнікам паліцыі арыштавалі першага прэзідэнта Крыма

У Сімферопалі 18 сакавіка быў затрыманы Юрый Мяшкоў. Падставай стала заява невядомай асобы, што Мяшкоў нібыта знаходзіцца ў стане наркатычнага ап'янення. Пазней Мяшкова павезлі на агляд. Аднак, па яго словах, слядоў алкагольнага або наркатычнага ап'янення ў яго не выявілі, паведамляюць Крым Рэаліі.

У выніку Мяшкоў быў затрыманы на двое сутак за супраціў работнікам паліцыі.

Юрый Мяшкоў быў першым і адзіным прэзідэнтам Крыма ў 1994—1995 гг., фармальным старшынёй Савета Міністраў Крыма (1994).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031