Знайсці
07.03.2019 / 22:1735РусŁacБел

Эйсмант ацаніла маштаб асобы і думкі Лукашэнкі

У эфіры тэлеканала АНТ у праграме «Маркаў. Нічога асабістага» госцяй была прэс-сакратарка кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант. У эфіры яна ацаніла маштаб асобы і думкі Лукашэнкі.

«Я працую ў Адміністрацыі прэзідэнта. І вы добра ведаеце, што гэта палітычны штаб. Давайце казаць прама: усе, хто працуе ў Адміністрацыі прэзідэнта, абавязаны думаць у адной танальнасці з прэзідэнтам. Іншага не дадзена», — падкрэсліла прэс-сакратарка.

Наталля Эйсмант таксама адзначыла маштаб асобы і маштаб думкі Лукашэнкі.

«Кожны дзень паступаюць такія задачы, такія пытанні, якіх ты учора яшчэ не мог нават уявіць», — сказала яна.

Напрыклад, ідэі арганізаваць навагодні баль у Палацы Незалежнасці або правесці нядаўнюю спартыўную серыю ў хакеі паміж зборнай экстралігі і камандай «Дынама-Мінск» належалі менавіта Аляксандру Лукашэнку.

«Мала хто можа ўявіць, якая колькасць ідэй выходзіць менавіта ад кіраўніка. Наблізіцца да гэтага ўзроўню генеравання ідэй вельмі складана і нават, напэўна, немагчыма. Нам бы якасна іх рэалізоўваць», — дадала Эйсмант.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031