Знайсці
07.03.2019 / 13:593РусŁacБел

Двухгадовае дзіця з Магілёва пакінула на канапе ўключаны ў разетку кіпяцільнік

Інцыдэнт адбыўся 6 сакавіка каля 20:00 у доме па вуліцы Гагарына, паведамляюць mogilewnews.by.

Пакуль дарослыя займаліся хатнімі справамі, 2,5-гадовы малы ўключыў у разетку кіпяцільнік і пакінуў яго на канапе. Дарослыя хутка адчулі пах дыму і самастойна ліквідавалі ўзгаранне. Дзіця не пацярпела.

«Калі ў доме ёсць дзіця, схавайце ад яго ўсе рэчы, якія могуць нанесці шкоду: таблеткі, запалкі, электрапрыборы, нажы. І, хоць гэта і вельмі складана, ні на хвіліну не пакідайце дзяцей без нагляду», — раіць старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Вольга Нехарошых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031