Знайсці
07.03.2019 / 12:0425РусŁacБел

Мінгарвыканкам забараніў мітынг 25 сакавіка каля Оперы

На Дзень Волі ў 2018 годзе каля Оперы сабраліся дзясяткі тысяч чалавек, фота Сяргея Гудзіліна

Мінгарвыканкам не дазволіў правесці мітынг 25 сакавіка каля Вялікага тэатра оперы і балета. Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі заявіў кіраўнік руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч, піша Tut.by.

- Афіцыйнай прычынай адмовы стала тое, што мы распаўсюдзілі інфармацыю будучым мітынгу ў СМІ. Але унікальнасць сітуацыі ў тым, што мы падалі заяўку на правядзенне мітынгу і 25 сакавіка, і 24 сакавіка на той жа пляцоўцы. Аб 24 сакавіка мы наўмысна не казалі нікому, таму лічым адмову Мінгарвыканкама незаконнай і будзем яе абскарджваць у судзе, — заявіў Губарэвіч.

Нагадаем, заяўку ў Мінгарвыканкам у канцы студзеня падалі дзве апазіцыйныя партыі АГП, БСДП (Грамада) і рух «За Свабоду».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031