Знайсці
06.03.2019 / 05:473РусŁacБел

На Капыльшчыне тры рыбакі праваліліся пад лёд

Здарэнне адбылося 5 сакавіка ў 16.45. Выратавальнікам паступіла паведамленне, што 3 чалавекі праваліліся пад лёд на Чырвонаслабодскiм вадасховішчы паблізу в. Смолічы, піша 112.by

Да прыезду ратавальнікаў, людзі выратавалі з вады 73-гадовага мужчыну. Самі ратавальнікі пры дапамозе вяроўкі і выратавальнага круга дасталі з вады 62-гадовага і 69-гадовага мужчыну, яны дастаўленыя ў бальніцу.

 

Ратавальнікі папярэджваюць: выходзіць на лёд небяспечна! Калі вы сталі сведкам, што нехта праваліўся пад лёд, неадкладна паведаміце выратавальнікам, затым паспрабуйце дапамагчы, узброіўшыся вяроўкай ці палкай: ні ў якім разе не кідайцеся да тонучага, бо можаце праваліцца ў ваду, паўзком прабірайцеся да чалавека і не падыходзьце блізка да палонкі, бо таксама можаце апынуцца ў «воднай пастцы»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031