Знайсці
26.02.2019 / 12:347РусŁacБел

Купала прыходзіць у рэдакцыю «Нашай Нівы» і вітаецца з рэдактарам — у Траецкім прайшлі здымкі драмы пра песняра ФОТЫ

Першыя сцэны поўнаметражнага фільма Уладзіміра Янкоўскага пад назвай «Купала» пачалі здымаць яшчэ ў ліпені 2018 года.

Ролю Янкі Купалы выконвае Мікалай Шэстак. Акцёр жыве і працуе ў Рызе, але мае беларускія карані — яго бацька нарадзіўся ў Беларусі. Сцэнарысткай стужкі з'яўляецца Алена Калюнова.

На здымачнай пляцоўцы ў Траецкім прадмесці 25 лютага здымалі сцэны ўваходу Янкі Купалы ў рэдакцыю «Нашай Нівы» ў Вільні. Спецыяльна для гэтага амаль на ўвесь дзень была перакрыта Старавіленская вуліца.

Па задумцы стваральнікаў фільма, Купала на ўваходзе ў рэдакцыю перакідваецца словам з супрацоўнікам газеты. На гэтую эпізадычную ролю быў запрошаны цяперашні рэдактар «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч. У кінавытворчасці гэты прыём называюць «камеа».

Стужку плануюць скончыць да канца 2019 года, а сам праект мае статус нацыянальнага. 

Фота Сяргея Гудзіліна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930