Знайсці
23.02.2019 / 00:5829РусŁacБел

Ва Украіне канкурэнты падпалілі беларускі асфальтабетонны завод — беларускае пасольства накіравала ноту

Пасольства Беларусі адзначае, што ў апошні час ва Украіне пачасціліся выпадкі нядобрасумленнай канкурэнцыі супраць беларускіх дарожных арганізацый.

Пасольства лічыць, што ў зваротах некаторых дэпутатаў Вярхоўнай Рады «робіцца спроба дыскрэдытаваць паспяховую працу холдынгу «Белаўтадар» на ўкраінскім рынку дарожна-будаўнічых паслуг».

А ў ноч на 22 лютага ўчынены разбойны напад на асфальтабетонны завод у Навабугскім раёне Мікалаеўскай вобласці, які ўсталяваны будаўніча-мантажным трэстам №8 (Мінск).

Невядомыя атруцілі вартавых сабак, збілі і звязалі ахоўнікаў.

Амбасада накіравала ў МЗС Украіны ноту, у якой гаворыцца, што «такія супрацьпраўныя акцыі не адпавядаюць дамоўленасцям на вышэйшым узроўні па супрацоўніцтве ў сферы дарожнага будаўніцтва, наносяць прамую шкоду гандлёва-эканамічным адносінам дзвюх краін, якія актыўна развіваюцца, негатыўна ўплываюць на інвестыцыйны імідж Украіны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031