Знайсці
21.02.2019 / 11:128РусŁacБел

У Гродне 24-гадовы хлопец скраў сумачку ў жанчыны, яна кінулася за ім, а ён яе згвалтаваў

У Гродне 24-гадовы ў цэнтры горада абрабаваў і згвалтаваў жанчыну, на некалькі дзясяткаў гадоў старэйшую за яго, паведамляе абласная міліцыя.

Здарэнне адбылося ў ноч на 20 лютага. Жанчына каля 00.30 вярталася дадому з працы. Да яе падбег нецвярозы хлопец, вырваў сумачку і стаў уцякаць. Жанчына не спалохалася, паспрабавала дагнаць зламысніка. Аднак той праз 100 метраў спыніўся і паваліў на зямлю, а затым згвалтаваў

Жанчына звярнулася ў міліцыю. Маладога чалавека на працягу 10 хвілін затрымалі супрацоўнікі дэпартамента аховы з дапамогай сабакі. Заведзеныя дзве крымінальныя справы па артыкулах «рабаванне» і «згвалтаванне».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера