Знайсці
18.02.2019 / 12:141РусŁacБел

У Заводскім раёне прыбіральшчыкам пад'ездаў выдадуць пыласосы

У Заводскім раёне Мінска прыбіральшчыкам пад'ездаў выдадуць пыласосы.

— Мы падзялілі рабочых па комплекснай уборцы, — распавядае дырэктар КУП ЖКГ Заводскага раёна Міхаіл Варыкаш. — Адна частка будзе прыбіраць толькі пад'езды, іншая — дваровыя тэрыторыі. Для працы ў пад'ездах у кожным ЖЭУ раёна створаны тры брыгады з трох чалавек.

Па словах Міхаіла Варыкаша, прыбіральшчыкі выдадуць пыласосы, што спросціць працэс і дапаможа хутка навесці чысціню.

Уборку будуць праводзіць строга па графіку: на першых паверхах — штодня, на астатніх будуць раз у месяц выконваць вільготную ўборку і яшчэ раз — падмятаць.

Пры гэтым плаціць больш за ўборку пад'ездаў не давядзецца.

— Калі жыхары якога-небудзь дома захочуць, каб у іх прыбіралі часцей, гэта таксама магчыма, але ўжо за дадатковую плату. Для гэтага трэба заключыць дадатковую дамову з ЖЭУ на колькасць уборак, — адзначае Міхаіл Варыкаш.

Мінск-навіны

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031