Знайсці
18.02.2019 / 09:241РусŁacБел

Сёння ў Раўбічах пройдзе Гонка легендаў з провадамі са спорту Домрачавай і Скардзіна

Сёння ў Раўбічах адбудзецца фестываль «Гонка легендаў», паведамляе БелТА

У стартах прымуць удзел вядомыя біятланісты, які дамагаліся значных перамог у спартыўнай кар'еры. Адным з самых тытулаваных удзельнікаў стане васьміразовы алімпійскі чэмпіён па біятлоне нарвежац Уле-Эйнар Б'ёрндален — муж чатырохкратнай алімпійскай чэмпіёнкі Дар'і Домрачавай.

Удзел у гонцы возьмуць Андрэй Дзярызямля (Украіна), Уладзімір Драчоў (Расія), Ларс Бергер (Нарвегія), Фларанс Баверель (Францыя), Сімона Хаўсвальд (Нямеччына), Надзея Скардзіна (Беларусь), Халвард Ханеволь (Нарвегія), Венсан Дэфран (Францыя, Фруде Андрэсен (Нарвегія), Сяргей Новікаў (Беларусь), Алена Зубрылава (Беларусь) ды інш.

А 14.00 пачнецца майстар-клас для фіналістаў рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў «Снежны снайпер» і турніру «Кубак Беларускай федэрацыі біятлону», у 15.30 адбудзецца аўтограф-сесія удзельнікаў «Гонкі легенд» ў спартыўнай зале.

Цырымонія адкрыцця «Гонкі легендаў» і адкрытага чэмпіянату Еўропы па біятлоне пачнецца на стадыёне ў «Раўбічах» у 17.00. У 17.50 адбудзецца мас-старт сярод жанчын, а ў 18.15 выступяць мужчыны. Заключным забегам і адным з самых цікавых стане змяшаная эстафета, якая пачнецца ў 18.45.

У 19.30 адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў «Гонкі», а таксама адбудуцца провады Дар'і Домрачавай і Надзеі Скардзіна з вялікага спорту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031