Знайсці
16.02.2019 / 10:502РусŁacБел

«Мінскхлебпрам» застаўся без гендырэктара

bel.biz

Уладзімір Талайка пакінуў пасаду генеральнага дырэктара прадпрыемства «Мінскхлебпрам», які аб'ядноўвае шэсць найбуйнейшых хлебазаводаў сталіцы. Інфармацыю пра гэта Tut.by пацвердзілі на самім прадпрыемстве.

«Яму не працягнулі кантракт. Апошні дзень быў 13 лютага», — сказалі ў «Мінскхлебпраме».

В.а. абавязкі кіраўніка «Мінскхлебпрама» стаў галоўны інжынер Віктар Пашкоўскі.

Уладзімір Талайка кіраваў «Мінскхлебпрама» з 2011 года

Ужо больш за год у «Мінскхлебпрама» бурляць хваляванні. У судах і праваахоўных органах разглядаецца некалькі рэзанансных спраў, галоўнымі фігурантамі якіх з'яўляюцца топ-менеджары аб'яднання. А ў канцы мінулага года кіраўнікі чатырох хлебазаводаў і зусім выказалі недавер Уладзіміру Талайку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера