Знайсці
08.02.2019 / 10:5842РусŁacБел

ІАЦ: Беларускую мову лічаць роднай 48% насельніцтва, рускую — 43%

Інфармацыйна-аналітычны цэнтры пры Адміністрацыі прэзідэнта выдаў зборнік з вынікамі апытанняў праведзеных у 2017-2018. Адно з іх датычылася роднай мовы.

Дзень вышыванкі. Фота Сяргея Гудзіліна.

У 2017 годзе 48% насельніцтва Беларусі лічыла беларускую мову сваёй роднай. 43% назвалі рускую мову, 6% — абедзве мовы.

Прычым па падліках дзяржаўных сацыялогах у 2016 годзе фіксаваўся парытэт: 45% называлі роднай мовай беларускую і 45% — рускую.

Такім чынам, доля адказаў пра беларускую мову за год вырасла.

Большая доля рэспандэнтаў мяркуе, што ў краіне патрэбна пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы. За гэту ідэю выступаюць 50% насельніцтва, 44% ставяцца да такой перспектывы адмоўна.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031