Знайсці
08.02.2019 / 09:20РусŁacБел

На БТ запускаюць шоу «Муж напракат»

Новае рэаліці-шоу прапануе сваім гледачам «Беларусь 2» акурат напярэдадні Дня закаханых, 13 лютага, паведамляе «Звязда».

Называецца гэты тэлепраект, зняты і «абкатаны» расійскімі тэлевізійнікамі ўжо летась, «Муж напракат».

Сямейныя пары, у якіх незадаволенасць сужэнцаў адно адным дасягнула крытычнага перадразводнага градуса, спрабуюць усё ж пераадолець крызіс стасункаў з дапамогай псіхолага, дзеля чаго кожны на працягу некалькіх дзён жыве з новым чалавекам, які ўвасабляе для іх бездакорнасць і ідэал: напрыклад, жанчыны «бяруць напракат» узорнага сем'яніна, афіцэра ці вядомага мастака, мужчыны ж правяраюць, што такое жыць побач з перакананай чайлд-фры альбо самадастатковай і ўпэўненай у сабе бізнэсвумен.

Псіхолаг і вядучая праекта Іна Чудзінава на ўсіх этапах знаходзіцца побач з героямі і цікавіцца, што іх задавальняе ў пераменах, а што не спраўджвае чаканні. Аказваецца, часта стомленым ад уласнага сямейнага ладу людзям дастаткова, каб іх проста выслухалі, не перабіваючы… У фінале ж кожнаму ўдзельніку трэба шчыра адказаць самому сабе, ці насамрэч усё так дрэнна ў іхняй сям'і і ці такія ўжо ідэальныя новыя партнёры, — а гледачы ўбачаць, якія разбітыя кубкі яшчэ можна склеіць, і, мабыць, зробяць пэўныя высновы для сябе.

zviazda.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031