Знайсці
04.02.2019 / 22:181РусŁacБел

«Кухар Пуціна» Прыгожын часта лятае ў Сірыю і Афрыку — расследаванне

Набліжаны да прэзідэнта Расіі алігарх Яўген Прыгожын (якога называюць кухарам Пуціна) здзяйсняе рэгулярныя паездкі ў Афрыку і Блізкі Усход, дзе Масква імкнецца ўмацаваць сваю прысутнасць, гаворыцца ў расследаванні Новай газеты.

Прыгожын для сваіх камандзіровак выкарыстоўвае прыватны самалёт Raytheon Hawker 800XP з бартавым нумарам M-VITO. Гэта стала вядома пасля таго, як дачка Яўгенія Прыгожына — Паліна — апублікавала фатаграфіі самалёта ў сваім інстаграме

Дзякуючы сэрвісам назірання за самалётамі, журналісты Новай газеты даведаліся, што ў перыяд са снежня 2016 па студзень 2019 самалёт кухара Пуціна часцей за ўсё спыняўся ў Санкт-Пецярбургу і Маскве. Далей ідуць Блізкі Усход і Афрыка. У некаторых выпадках самалёт, па ўсёй верагоднасці, ляцеў з выключаным транспондарам.

Новая газета падлічыла, што самалёт Прыгожына 21 раз пабываў над тэрыторыяй Сірыі, нягледзячы на ​​пагрозу ракетных удараў, а таксама 27 разоў — над Егіптам, побач з Лівіяй ці над ёй. Паводле кенійскіх СМІ, ён таксама бываў у Судане і Чадзе.

Паводле журналістаў, візіты Прыгожына звязаны з інтарэсамі Расіі ў Афрыцы і Сірыі, якія ў тым ліку забяспечваюць структуры Прыгожына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера