Знайсці
04.02.2019 / 13:512РусŁacБел

Еўрапейскія краіны прызналі Гуайдо часовым прэзідэнтам Венесуэлы

Shutterstock.com

Шэраг еўрапейскіх краін прызнаў лідара апазіцыі Венесуэлы Хуана Гуайдо часовым прэзідэнтам краіны. Пра гэта паведамляе Reuters.

4 лютага пра прызнанні Гуайдо заявілі Швецыя, Данія, Вялікабрытанія, Іспанія, Аўстрыя, Германія і Францыя. Як адзначае агенцтва, гэта адбылося па заканчэнні 8-дзённага ўльтыматуму дзейнаму прэзідэнту Венесуэлы Нікаласу Мадуру. Краіны прад'явілі яму патрабаванні абвясціць аб правядзенні новых прэзідэнцкіх выбараў да 3 лютага.

«Нікалас Мадура не прызначыў новыя прэзідэнцкія выбары ва ўстаноўлены тэрмін. Таму Вялікабрытанія нароўні з еўрапейскімі саюзнікамі прызнае Хуана Гуайдо часовым канстытуцыйным прэзідэнтам да таго часу, пакуль не будуць праведзены выбары, - напісаў у сваім твітары кіраўнік брытанскага МЗС Джэрэмі Хант. — Спадзяемся, што гэта прывядзе да хутчэйшага заканчэння гуманітарнага крызісу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031